Анлайн-конкурс чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”, прысвечаны творчай спадчыне народнага паэта Беларусі Максіма Багдановіча, вызначыўся небывалым маштабам і стаў сапраўднай вяхой абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”. Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна атрымала каля 2000 відэаролікаў ад юных чытальнікаў не толькі з усіх куткоў нашай краіны, але і за яе межамі.
Выхаванцы дзіцячага сада Себут Кірыл, Рабушка Арсеній, Хоміч Даніла, Мацкевіч Паўліна прынялі ўдзел у Міжнародным анлайн-конкурсу чытальнікаў "Пад Зоркай Венеры" і атрымалі сертыфікат і памятныя падарункі.
Віншуем нашых выхаванцаў, іх выхавальнікаў Себут Тамару Яўгенаўну, Гайдаржы Святлану Юр'еўну і жадаем поспехаў!👏👏👏
свернуть