ЭКСКУРСІЯ Ў ШКОЛЬНЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ
У рамках абласнога сацыяльна-педагагічнага праекта “Ліст сябру” выхаванцы сярэдняй групы ДУА “Аляхновіцкі дзіцячы сад Маладзечанскага раёна” сталі гасцямі краязнаўчага музея ДУА “Аляхновіцкая сярэдняя школа Маладзечанскага раёна” і наведалі яшчэ раз міні-музей “Беларуская хатка” у сваім садку.
У школьным музее дзеці пазнаёміліся з культурай і бытам нашых далёкіх продкаў. Іх вельмі зацікавілі экспанаты музея – прадметы быту (лава, ложак, калыска, куфар, печ, разнастайныя ліхтары і інш.), традыцыйнае беларускае адзенне і абутак нашых прадзедаў прабабуль (лапці, кашулі, брылі, спадніцы, фартухі), прылады працы (прас, калоўрот, серп, маслабойка,цэп, ступы, нават часткі ткацкага станка). Выхаванцы ўбачылі прадметы рукатворнога свету – вышытыя і тканныя ручнікі, посцілкі, разнастайны посуд з гліны, дрэва.
Многія рэчы для дзяцей былі незнаёмымі і незвычайнымі, але экскурсавод растлумачыла іх прызначэнне і тое, як імі карысталіся нашы продкі. Некаторыя экспанаты нам дазволілі патрымаць у руках.
Выхаванцам так спадабалася ў школьным музее, што яны яшчэ раз наведаліся ў міні-музей "Беларуская хатка" у сваім садку. Дзеці вырашылі, што школьны краязнаўчы музей і музей дзіцячага садка вельмі падобныя. У іх шмат аднолькавых экспанатаў.
Таксама выхаванцы разам з бацькамі вырашылі папоўніць музей экспанатамі.
А на занятках па выяўленчаму мастацтву выхаванцы паспрабавалі зрабіць гліняны посуд і ўпрыгожылі арнаментам кашулю.
Сваімі ўражаннямі ад наведвання краязнаўчага музея дзеці абавязкова падзеляцца са сваімі сябрамі.